Мянтуз, ці мянёк — адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэснаводных вадаёмах (усе астатнія віды жывуць у салёнай вадзе).

Мянтуз — ва ўсіх адносінах дзіўная рыба, мала падобная да іншых прадстаўнікоў іхтыяфаўны. Яна мае даволі «рэліктавую» знешнасць: пра старажытнае паходжанне гэтага віду гаворыць падоўжаная форма цела, мудрагелістае размяшчэнне плаўнікоў і характэрная галава з выяўленымі няпарнымі «вусамі». Таксама рыбіна адзначаецца незвычайным смакам мяса і звышкаштоўнай пячонкай, якая ўтрымлівае шмат тлушчу і вітамінаў. 

Сезонная забарона на вылаў звязана з тым, што ў снежні, пасля замярзання вадаёмаў і паніжэння тэмпературы вады да +1°С, пачынаецца масавы рух ментуза на нераст. Нераст праходзіць больш актыўна пры вялікіх маразах, а падчас адлігі можа расцягвацца больш чым на месяц.

Калі ў тэрмін, пакуль дзейнічае забарона, рыбалову ўсё ж трапіўся мянтуз, то, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў жывым выглядзе туды, дзе яна была вылаўлена.

У выпадку незаконнай здабычы ментуза ў перыяд забароны парушальнік павінен заплаціць штраф за шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у памеры 27 базавых велічынь, што складае 864 рублі (за кожную канфіскаваную асобіну).

Акрамя таго, парушальнік будзе пакараны адміністрацыйным штрафам па ч. 1 арт. 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь у памеры да 30 базавых велічынь, што складае 960 рублёў.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0