Усяго дзяржаўныя статыстыкі сабралі 2681 анкету, з якіх крыху больш за 1600 запоўнілі беларусы, астатнія — нерэзідэнты нашай краіны.

Менш за палову рэспандэнтаў у анкеце пазначылі, што вязуць нейкія тавары з Еўропы ў Беларусь, а ў вывазе тавараў прызналіся яшчэ менш — толькі 40% апытаных. Высветлілася, што беларусы больш актыўна закупляюцца ў Літве (658 чалавек, якія ўзялі ўдзел у абследаванні) і Польшчы (363 чалавекі).

Беларусы з еўрапейскіх краін часцей за ўсё вязуць камп'ютары, тэлевізары, дзіцячыя цацкі. З Беларусі падарожнікі актыўна вывозяць бензін, адзенне і абутак.

Што ўвозілі:

  • камп'ютарную тэхніку і сродкі сувязі — увезена ў сярэднім на 567 даляраў на аднаго ўдзельніка абследавання,

  • тэлевізары — 444 даляры,

  • электрычную бытавую тэхніку — 333 даляры,

  • электраінструмент, бензапілы — 288 даляраў,

  • цацкі, гульні, спартыўны інвентар — 202 даляры,

  • шыны і колы — 184 даляры,

  • будаўнічыя матэрыялы — 117 даляраў.

Што вывозілі:

  • аўтазапчасткі — 113 даляраў,

  • вопратку — 92 даляры,

  • абутак — 90 даляраў,

  • парфумерныя і касметычныя сродкі — 85 даляраў,

  • сантэхніку — 83 даляры,

  • мэблю, матрацы, асвятляльныя прыборы — 61 даляр,

  • сумкі, валізкі — 40 даляраў.
Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0