Фота: Dake Kang / AP Photo

Фота: Dake Kang / AP Photo

Усяго за першыя 20 дзён снежня каранавіруснай інфекцыяй заразіліся 248 мільёнаў чалавек, то-бок амаль 18% насельніцтва краіны. У пратаколе пасяджэння не гаворыцца, колькі чалавек памерла.

Рэзкі ўсплёск новых выпадкаў можа быць звязаны з тым, што ўлады Кітая адмянілі абмежаванні, уведзеныя ў рамках палітыкі нулявой цярпімасці да COVID-19. Гэта прывяло да распаўсюду варыянта віруса «амікрон» сярод насельніцтва з нізкім узроўнем натуральнага імунітэту.

Адзначаецца, што каранавіруснай інфекцыяй заразіліся больш за палову жыхароў Пекіна і правінцыі Сычуань.

Улады Кітая пачалі змякчаць каранавірусныя абмежаванні ў пачатку снежня пасля масавых пратэстаў, якія пракаціліся па краіне. Пасля публікацыі Bloomberg афіцыйная прадстаўніца кітайскага МЗС заявіла, што каранавірусная сітуацыя ў краіне «прадказальная і знаходзіцца пад кантролем».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2