Прысуд прафлідарам Фядынічу, Берасневу і Арэшку вынесуць 27 снежня
У Мінскім гарадскім судзе з 25 лістапада разглядаецца крымінальная справа актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязняў Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшкі. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, паведамляюць праваабаронцы.
Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК).
Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, але на прысуд можна патрапіць усім ахвочым.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ