«Зусім хутка адчыняцца дзверы новага рэстарана «Каза» ў Брэсце! Мы будзем радаваць і здзіўляць вас самымі вытанчанымі і смачнымі стравамі нацыянальнай беларускай кухні. Ужо на наступным тыдні вы зможаце ацаніць нашы кулінарныя шэдэўры. Найлепшыя кухары, уважлівы персанал, жывая музыка — мы ствараем наш рэстаран з вялікай любоўю і ўвагай да самых дробных дэталяў, каб нашы госці адчувалі сябе ўтульна і камфортна, як дома. Рэстаран знаходзіцца ў самым цэнтры на вуліцы Савецкай — куды вельмі зручна дабрацца з любога месца горада», — гаворыцца ў пакуль адзіным паведамленні на старонцы.

Новы рэстаран быў зарэгістраваны ў Адзіным дзяржрэестры ў верасні 2022 года, цяпер туды актыўна набіраюць афіцыянтаў і кухараў, ёсць шмат вакансій на сайтах для пошуку працы.

На месцы «Казы» раней знаходзіўся культавы брэсцкі грыль-бар «Карова», які адкрыўся ў 2015 годзе. У канцы 2020 года стала вядома, што прыватны прадпрымальнік Павел Вакульчык, стрыечны брат былога старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, набыў «Карову» ў брэсцкага прадпрымальніка Кірылы Борахава.

Грыль-бар «Карова»

Грыль-бар «Карова»

Сам Борахаў быў вымушаны з'ехаць за мяжу, бо на радзіме яго чакаў крымінальны пераслед.

Павел Вакульчык перазапусціў бар, які быў на мяжы закрыцця.

«Чалавек не нясе адказнасці за погляды сваіх сваякоў, — тлумачылі тады сітуацыю прадстаўнікі бара. — Калі б гэтая здзелка не адбылася, грыль-бар «Карова» ўжо не існаваў бы, маёмасць была б арыштаваная за даўгі і штрафы ранейшага ўласніка».

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3