Гары Хафштэтэр працуе ва Украіне на працягу трох калядных вечароў — 23, 24 і 25 снежня з 16 да 22 гадзін.

На розных вядомых ва Украіне і ў свеце аб'ектах Кіева з'явіліся праекцыі з украінскімі дзяржаўнымі сімваламі, абстракцыямі на калядную тэматыку, вышыванкамі, сланечнікамі і многімі іншымі яркімі і жыццярадаснымі малюнкамі.

«Гэта вельмі сімвалічна, што ў часы, калі Расія спрабуе пазбавіць нас святла, мы сумесна з нашымі еўрапейскімі сябрамі гэта святло можам вярнуць. Хоць бы ў такім мастацкім вобразе», — сказаў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

Праекцыі, якія з'яўляюцца на будынках у Кіеве, транслююцца ў жывым эфіры, таму іх можна бачыць у любым кутку Украіны і свету. Выявы асобных праекцый ствараюцца адразу падчас асвятлення на месцы ў выглядзе NFT і размяшчаюцца на платформе Opensea NFT. Атрыманыя ад продажу работ сродкі пойдуць на наступную акцыю мастака для падтрымкі Украіны.

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0