Аўташколы, навучальныя пункты і цэнтры падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі вадзіцельскага складу, аўтадарожныя пункты пропуску праз мяжу, пасольствы, консульствы, рэдакцыі газет і часопісаў, пункты мытнага афармлення, цэнтры статыстычнага дэкларавання, тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, аўтамабільныя стаянкі могуць цяпер гэтую кнігу не весці.
У той жа час з новага года абавязаныя весці кнігі заўваг і прапаноў рыэлтарскія арганізацыі і майстэрні, якія аказваюць паслугі па рамонце і тэхабслугоўванні транспартных сродкаў. У пастанове гаворыцца, што вырабленыя кнігі старога ўзору трэба весці да таго часу, пакуль усе старонкі не будуць запоўненыя.