Фота: AP Photo/Ng Han Guan, File

Фота: AP Photo/Ng Han Guan, File

«Асобы, якія прыбываюць у Кітай, павінны прайсці ПЦР-тэставанне за 48 гадзін да ад'езду. У выпадку адмоўнага выніку яны змогуць уехаць у КНР без запыту кода здароўя ў пасольстве або консульстве пры запаўненні мытнай дэкларацыі аб стане здароўя», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзейнічаць спрошчаныя меры пачнуць ужо з 8 студзеня. У гэты дзень COVID-19 плануюць выключыць са спісу захворванняў так званага класа «А», які мае на ўвазе асаблівыя абмежаванні памежнага кантролю.

У 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруса ўлады Кітая ўвялі абмежаванні на ўезд у краіну. Сухапутныя межы былі закрытыя, а ўсе, хто прыбывае з-за мяжы, мусілі прайсці каранцін. Спачатку ён складаў тры тыдні, але паступова скарачаўся, і цяпер дастаткова ізалявацца на пяць дзён. 

Кітайская надзвычай суровая стратэгія барацьбы з вірусам, якая атрымала назву «нулявога кавіду», мела як свае плюсы, так і мінусы, але мінусаў у ёй, здаецца, аказалася ўсё ж больш. Нядаўна з-за незадаволенасці насельніцтва па Кітаі пракацілася хваля пратэстаў, а пасля аслаблення антыкавідных захадаў насельніцтва без натуральнага імунітэту стала моцна хварэць.

Чытайце таксама:

У Кітаі за адзін дзень заразіліся каранавірусам 37 мільёнаў чалавек

У Кітаі пратэсты супраць кавіднага лакдаўну перарастаюць у антыўрадавыя

Кавідныя пратэсты ў Кітаі: жыхары Урумчы правялі дэманстрацыю пасля пажару ў шматпавярховіку

Кітайскую стратэгію «нулявога кавіду» многія лічылі ўзорнай. Але Кітай, здаецца, загнаў сябе ў кут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1