«Далей за ўсіх пайшлі ў Вашынгтоне: там нейкія «неназваныя афіцыйныя асобы» з Пентагона фактычна прыгразілі нанесці па Крамлі «ўдар, які абезгаловіць» — па сутнасці, гаворка ідзе пра пагрозу фізічнай ліквідацыі кіраўніка расійскай дзяржавы. Калі такія ідэі на самай справе кімсьці выношваюцца, гэты хтосьці павінен вельмі добра падумаць пра магчымыя наступствы такіх планаў», — цытуе Лаўрова ТАСС.

Лаўроў не ўдакладняе крыніцу гэтай інфармацыі, але прыведзеныя ім падрабязнасці супадаюць з артыкулам, які выйшаў у Newsweek 29 верасня — расійскае пасольства ў ЗША неўзабаве пасля публікацыі рэагавала на яго з абурэннем. Калі гаворка сапраўды ідзе пра яго, то міністр таксама замоўчвае кантэкст. Артыкул выйшаў у момант, калі Крэмль нагнятаў пагрозу прымянення сваёй ядзернай зброі (у апошнія тыдні гэтыя пагрозы сталі гучаць некалькі радзей). У артыкуле абмяркоўвалася, як ЗША будуць дзейнічаць, калі Расія рэалізуе гэтыя пагрозы; суразмоўцы Newsweek падкрэслівалі, што нават у гэтым выпадку ЗША, хутчэй за ўсё, не будуць адказваць ядзернай зброяй, калі толькі атака не разгорнецца на іх уласнай тэрыторыі, і ў гэтым кантэксце дапускалі няядзерныя альтэрнатывы, у тым ліку «удар, які абезгаловіць, — заб'е Пуціна ў сэрцы Крамля».

Пры гэтым афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі, у тым ліку асабіста прэзідэнт Байдэн, не раз гаварылі, што не імкнуцца да звяржэння рэжыму Пуціна, нягледзячы на глыбокае непрыманне яго дзеянняў.

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
25
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3