Золкін спасылаецца на свае крыніцы. Новай афіцыйнай інфармацыі пасля ўчорашняга паведамлення Мінабароны РФ не было.
У ноч на 26 снежня ў Энгельсе адбыўся магутны выбух на вайсковым аэрадроме, дзе базуецца далёкая стратэгічная авіяцыя ВКС РФ, якая ўдзельнічае ў абстрэлах аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Украіны. Мінабароны Расіі заявіла, што сродкі СПА збілі ўкраінскі беспілотнік, але ў выніку падзення абломкаў загінулі трое вайскоўцаў.
Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што 26 снежня Расія планавала нанесці новы масіраваны ракетны ўдар па Украіне, але ён не адбыўся з-за ўдару беспілотніка па вайсковым аэрадроме ў Энгельсе.





