Evo wellness club прысутнічае на нашым рынку вось ужо з дзясятак гадоў. Сотня супрацоўнікаў, вялікая кліенцкая база (каля 1800 чалавек), выдатнае абсталяванне, паслугі прэміяльнага ўзроўню. І кошт за ўсё гэта адпаведны: правесці час у клубе можа дазволіць сабе далёка не кожны.

Але, як ні дзіўна, справы ў прадпрыемства, што ахутана флёрам загадкавасці, ідуць не так паспяхова, як хацелася б. Па ацэнцы спецыялістаў, гэты філіял кампаніі «Трайпл» «дэманструе адмоўныя фінансавыя вынікі за апошнія шэсць гадоў». Ёсць нават табліца, у якой выразна прапісаны мінус. І, трэба прызнаць, лічбы ўражваюць.

І вось ўласнік, кампанія «Трайпл», вырашыў выставіць бізнэс на аўкцыён. Аб'ява размешчаная на пляцоўцы «Белрэалізацыі». Таргі пройдуць 5 студзеня 2023 года. Характэрна, што таргі будуць ісці на паніжэнне кошту. Стартуюць з 13 348 000 рублёў. Крок аўкцыёну — 667 400 рублёў. Мінімальная цана, за якую ўласнік гатовы расстацца са сваім прадпрыемствам, — 12 013 200 рублёў (гэта цяпер прыкладна $4 510 000).

«Склад маёмаснага комплексу дазваляе ажыццяўляць асноўную дзейнасць філіяла, звязаную з аказаннем касметалагічных, фізкультурна-аздараўленчых паслуг, а таксама паслуг агульнага харчавання і гандлю. Месцазнаходжанне характарызуецца зручнай транспартнай інфраструктурай і забяспечанасцю неабходнымі сучаснымі перадатачнымі прыладамі», — канстатуюць ацэншчыкі.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
1