Ні праліўныя восеньскія дажджы і вецер, ні снег і завеі не прымусілі яго перабрацца ў больш цёплае месца. У непагадзь і на ноч кот нырае пад танк і залазіць унутр, паведамляе мясцовае выданне kurjer.info.
А звычайна ён гуляе па дарожках сквера. Вельмі ласкавы, спакойны, — падыходзіць, падстаўляе галаву, каб пагладзілі. Сабак, якіх прабягае нямала, не баіцца.
Яго гісторыю распавяла жанчына, якая падкормлівае коціка. З'явіўся ён тут у канцы лета, хтосьці проста выкінуў маленькага кацяняці пад дрэва. Пакуль было цёпла, ён сядзеў пад бярозай, зрабіў такое гняздзечка-ляжанку. Са слоў мясцовай жыхаркі, яму спрабавалі знайсці сапраўдны цёплы дом, але пакуль не знайшлі…






што вы маніце
хіба ў жалязяке можа быць цёпла? ну толькі калі канечне не шандарахне ў яе. тады будзе горача так, што згарыш