Ігар Скрыннікаў. Фота: bpc.by

Ігар Скрыннікаў. Фота: bpc.by

Намеснік міністра нагадаў, што аб'ём падаткаў у дзяржбюджэт ад прадпрымальнікаў апошнія гады стабільны і складае ад 2 да 2,5% усіх паступленняў, якія кантралююцца падатковымі органамі.

«Памер гэтых паступленняў невялікі, але інстытут сябе дыскрэдытаваў. 

Прычым ІП больш не маюць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Падатковыя праверкі прадпрымальнікаў выявілі выкарыстанне схем сыходу ад падаткаабкладання, драбнення бізнэсу, нядобрасумленную канкурэнцыю. Мы выяўляем такія схемы пры кожнай праверцы», — аргументаваў намеснік міністра.

Чыноўнік удакладніў, што шмат пытанняў да прадпрымальнікаў з'явілася з-за бескантрольнага зняцця гатоўкі і фарміравання фонду «шэрага» заробку.

«Ад прадпрымальнікаў было шмат абяцанняў: мы створым працоўныя месцы, павялічым уклад у бюджэт. Але

рэальнасць апошніх 10 гадоў кажа пра іншае: паступленні ў бюджэт — 2%, заробкі наёмных работнікаў — на ўзроўні бюджэту пражытачнага мінімуму. Калі бачу заробак 300-400 рублёў, пытаюся, як жывуць работнікі на такі заробак? У адказ — цішыня», — сказаў намеснік міністра.

Скрыннікаў дадаў: улічваючы аб'ём схем, якія выкарыстоўваюцца, можна казаць, што прадпрымальнікі недаплачваюць падатак на прыбытак, адлічэнні ў ФСАН.

«Мы сталі масава выяўляць схемы мінімізацыі падатковай нагрузкі з удзелам арганізаванага бізнэсу. Таму я кажу: вы самі перайшлі рысу, мы бачылі падатковае махлярства», — заявіў чыноўнік.

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
34
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
15