Пека Товеры. Фота: Antti Aimo-Koivisto / yle.fi, Lehtikuva

Пека Товеры. Фота: Antti Aimo-Koivisto / yle.fi, Lehtikuva

«Абараняцца ад украінскіх войскаў для Пуціна зневажальна і падточвае падтрымку вайны расіянамі. Акрамя таго, існуе пагроза новых украінскіх наступаў. Але стварэнне наступальнага патэнцыялу патрабуе часу. Расія мае абмежаваныя магчымасці навучаць і экіпіраваць рэзервістаў для папаўнення часцей ва Украіне», — напісаў Товеры ў серыі твітаў.

Фінскі вайсковец таксама заявіў, што расіяне пачнуць новае наступленне ў 2023 годзе. «Неабавязкова ў сярэдзіне зімы (…). Але, магчыма, вясной. Гэта дае Расіі 3-4 месяцы, каб мабілізаваць і падрыхтаваць больш рэзервістаў і атрымаць неабходныя матэрыялы», — дадаў Товеры.

На яго думку, атака расіян з Беларусі, напрыклад на Кіеў, «спакуслівая», але складаная з-за вялікай адлегласці і добрай падрыхтоўкі ўкраінцаў. «Паўночна-ўсходняя Украіна лагістычна складаная з-за вялікіх адлегласцяў. Калі не атрымалася мінулай зімой, то, напэўна, не атрымаецца і ў 2023 годзе», — напісаў Товеры.

Куды можа напасці Пуцін? Вайсковец раскрывае магчымы план

Як сцвярджае Товеры, рускія могуць наступаць у кірунку Запарожжа. «Лагістыку прасцей арганізаваць і забяспечыць, і прасоўванне там знізіла б небяспеку таго, што ўкраінцы перарэжуць сухапутны калідор з Крымам», — напісаў фінскі вайсковец і адзначыў, што «ўсюды, дзе адбываецца атака, будзе некалькі дыверсійных атак, каб абмежаваць украінскія рэзервы».

Па словах Товеры, будучы расійскі наступ не будзе маштабны, не будзе пагражаць Украіне фундаментальна і не зменіць ходу вайны.

«Украінцы дэманструюць добрую тактыку і добра манеўруюць у палявых умовах. Рускія таксама вучацца, але, напэўна, не гатовыя да такіх хуткіх наступальных дзеянняў», — падагульніў вайсковец.

Клас
88
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
10