Беларуская дэлегацыя на І гульнях краін СНД у расійскай Казані ў 2021 годзе

Беларуская дэлегацыя на І гульнях краін СНД у расійскай Казані ў 2021 годзе

Намеснік старшыні выканкама СНД Бекетжан Жумаханаў пракаментаваў парадак правядзення спаборніцтваў.

«Правядзенне гульняў запланавана з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту. Хачу адзначыць, што сёлета органы Садружнасці на ўсіх узроўнях надалі асобную ўвагу пытанням падрыхтоўкі II гульняў краін СНД», — сказаў Жумаханаў.

Таксама чыноўнік дадаў, што разглядаюцца магчымасці запрашэння краін, якія не ёсць сябрамі СНД: «Цяпер прапрацоўваюцца пытанні па ўдзеле ў асобных відах спорту дэлегацый з Манголіі, Кітая, Кубы, Ірана, Амана і Саудаўскай Аравіі».

Калі гэтыя гульні сапраўды адбудуцца, то яны будуць відавочна скарыстаныя Лукашэнкам для таго, каб зрабіць добрую міну пры кепскай гульні: паказаць, што ніякай ізаляцыі ў Беларусі няма і яна можа не толькі выступаць у міжнародных спаборніцтвах, але і прымаць іх. Між тым права прымаць удзел у сапраўднай Алімпіядзе Беларусь разам з Расіяй пазбаўленая, і перспектывы аднаўлення гэтага ўдзелу пры захаванні цяперашняга рэжыму і дачынення да вайны супраць Украіны — цьмяныя.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1