Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Сваю выснову яны абгрунтоўваюць тым, што сур'ёзныя страты на бахмуцкім кірунку вымусілі расійскія войскі скараціць маштаб наступальных дзеянняў да ўзроўню асобных атрадаў.

Прадстаўнік Усходняга камандавання Узброеных Сіл Украіны палкоўнік Сяргей Чэрэваты заявіў у аўторак, што расійскія войскі ў раёне Бахмута больш не атакуюць ротамі або батальённа-тактычнымі групамі (БТГ), дзейнічаюць замест гэтага невялікімі атрадамі колькасцю ад 10 да 15 чалавек.

ISW нагадвае, што падобнае адбывалася ў жніўні на херсонскім кірунку, калі расійскія сілы гэтак жа істотна дэградавалі, перайшоўшы да дзеянняў невялікімі атрадамі замест БТГ, як раней. Гэта служыла сведчаннем таго, што расійская армія на гэтым кірунку больш не здольная дзейнічаць падраздзяленнямі, досыць буйнымі для асэнсаванага прасоўвання.

Па меркаванні амерыканскіх аналітыкаў, тэмп прасоўвання расійскіх войскаў у раёне Бахмута апошнім часам запаволіўся на фоне росту праблем з асабовым складам і боепрыпасамі. Відаць, у бліжэйшай перспектыве гэта не дазволіць ім падтрымліваць высокую інтэнсіўнасць дзеянняў на гэтым кірунку.

Пераход да выкарыстання невялікіх атрадаў стаў вынікам працяглай вайны на знясіленне і паказвае на дэградацыю фарміраванняў на узроўнях вышэй за ўзвод.

Відаць, расійскае прасоўванне ў раёне Бахмута працягне запавольвацца ці спыніцца наогул, калі толькі змешчаныя там войскі не атрымаюць у найбліжэйшы час істотнага падмацавання ў жывой сіле і артылерыйскіх снарадах, заключаюць эксперты ISW.

Клас
120
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4