Суд над Андрэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня
Палітвязня і журналіста Андрэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе БАЖ. Працэс меўся пачацца 28 лістапада, але яго адклалі.
Журналіста, сябра Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года.
Ён абвінавачваецца ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Журналісту пагражае да 12 гадоў зняволення.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ