Гэта ўжо другое прадаўжэнне дамоўленасці аб наданні сацыяльна неабароненым групам насельніцтва дадатковай зніжкі ў памеры 10% на шэраг тавараў. Цяпер яно будзе дзейнічаць да сакавіка 2023 года.

Па словах міністра, праграма сацыяльных зніжак карысталася вялікай папулярнасцю: у крамах выдалі звыш 1,5 млн зніжкавых картак, пачынаючы са студзеня беларусы сукупна змаглі ашчадзіць каля 21 млн рублёў.

Удзельнікі праграмы (14 гандлёвых сетак), а таксама тавары, якія трапляюць пад зніжкі, застаюцца ранейшымі.

Упершыню праграму сацыяльных зніжак запусцілі 17 студзеня 2022 года. Зніжка ў памеры 10% даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным людзям. З ёй можна купіць танней, напрыклад, хлеб, муку, аўсяныя шматкі, макарону, ялавічыну, свініну, курынае мяса, малако, а таксама некаторую гародніну і садавіну.

Улетку ўлады казалі, што зніжка, магчыма, будзе павялічаная з 10 да 15%, але пакуль усё застаецца па-ранейшаму.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0