Лукашэнка на балі. Фота: БелТА

Лукашэнка на балі. Фота: БелТА

Па традыцыі тыя дзяўчаты, з якімі танцаваў Лукашэнка, атрымліваюць добрыя кар'ерныя магчымасці і суправаджаюць яго час ад часу і далей. Адной з самых славутых фіналістак і бальных партнёрак Лукашэнкі стала Марыя Васілевіч, якую неўзабаве абралі дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

Сёлета з Лукашэнкам танцавала 19-гадовая Настасся Казырыцкая.

Настасся Казырыцкая злева на здымку. Фота: БелТА

Настасся Казырыцкая злева на здымку. Фота: БелТА

Дзяўчына нарадзілася і вырасла ў Мінску. Бацька дзяўчыны — былы міліцыянт, які звольніўся ў 2003 годзе, праз 3 месяцы пасля нараджэння дачкі.

Яна скончыла каледж лёгкай прамысловасці ў 2021 годзе, а пасля паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Паралельна заключыла кантракт з Нацыянальнай школай прыгажосці і займаецца мадэлінгам не менш за пяць гадоў. Летась удзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь».

На конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Фота: АНТ

На конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Фота: АНТ

Па звестках дзяржаўных медыя, дзяўчына мае рост у 177 сантыметраў. Працавала (ці працуе цяпер) ва ўпраўленні адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. Сярод яе хобі — танцы і валейбол. Таксама яна ўмее іграць на фартэпіяна і гітары. Мае пасведчанне кіроўцы.

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Клас
4
Панылы сорам
151
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
18