Праца метро 31 снежня, а таксама 1, 2, 7 і 8 студзеня будзе праходзіць па графіку нядзелі.

Што тычыцца навагодняй ночы, то метрапалітэн будзе прымаць пасажыраў да чатырох гадзін раніцы, а станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» зачыняць свае дзверы ў 04:15.

Але перапынак будзе зусім невялікі: ужо 1 студзеня 2023 года Мінскі метрапалітэн адновіць сваю працу ў звычайны час — 05:30 раніцы.

Адзначаецца, што ў Новы год цягнікі метро па першай і другой лініі будуць хадзіць з інтэрвалам у шэсць хвілін, а вось на трэцяй давядзецца пастаяць 10 хвілін.

У сваю чаргу «Мінсктранс» паведамляе, што праца пасажырскага транспарту ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а пасля і днём будзе праходзіць па графіку нядзелі.

Акрамя таго, у сувязі з прагназуемым змяншэннем колькасці пасажыраў, было прынята рашэнне да 14:00 адмяніць аўтобусныя маршруты № 51, 71 і тралейбусны № 60. Да 10:00 у першы дзень 2023 года не будуць хадзіць тралейбусы № 47, 51, а таксама аўтобус № 60 і чацвёрты трамвайны маршрут.

Падобнае рашэнне аб адмене да 11:00 1 студзеня было прынята і ў дачыненні да маршруту аўтобуса № 119С.

Таксама будзе часова адменены яшчэ шэраг маршрутаў, а на некаторых з іх скароцяць колькасць транспарту. Больш падрабязна з гэтымі зменамі можна азнаёміцца на сайце «Мінсктранса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1