Паводле прэс-службы міністэрства:
«Шматузроўневыя сістэмы аўтаматычнай абароны, якія дзейнічаюць на станцыі, забяспечваюць бяспечную працу персаналу і выключаюць магчымасць радыяцыйнага ўздзеяння ў зоне кантраляванага доступу вышэй дапушчальных нормаў».
«Усе работы ў рамках планава-папераджальнага рамонту, у тым ліку частковая перагрузка свежага ядзернага паліва на першым энергаблоку БелАЭС, праводзіліся са строгім захаваннем устаноўленых нагляднымі органамі патрабаванняў і міжнародных нормаў. Гэтыя тэхналагічныя работы выкананыя ў штатным рэжыме».
Міністэрства энергетыкі заклікае верыць толькі афіцыйным крыніцам, бо толькі яны, маўляў, аб'ектыўныя і дакладныя.
Чытайце таксама:
Еўрарадыё: На Беларускай АЭС адбылося апраменьванне персаналу





