У конкурсе на самага экалагічнага фермера бяруць удзел гаспадаркі, якія ўкараняюць практыкі, што зніжаюць нагрузку на навакольнае асяроддзе.
Віктар Арцем’еў у сваёй гаспадарцы не ўжывае хімікатаў для вырошчвання гародніны, а ўсе ўгнаенні ўносіць з дапамогай біягумусу — прадукту жыццядзейнасці каліфарнійскіх чарвякоў.
На палях фермерскай гаспадаркі вырошчваецца часнок, бульба, агуркі і іншыя культуры, таксама Арцем'еў вядомы як пастаўшчык якаснай ранняй агародніны.





