Украінскі вайсковец страляе ў бок расійскіх пазіцый з гарматы Мста-Б у Запарожскай вобласці, 16 снежня 2022 года. Фота: AP / Кацярына Клачко

Украінскі вайсковец страляе ў бок расійскіх пазіцый з гарматы Мста-Б у Запарожскай вобласці, 16 снежня 2022 года. Фота: AP / Кацярына Клачко

Паведамляецца, што ў паветра падняліся cамалёты расійскай стратэгічнай авіяцыі ў рэжыме радыёмаўчання.

У сваю чаргу аператыўнае камандаванне «Поўдзень» Узброеных сіл Украіны паведамляе, што ў Чорнае мора выйшлі два падводныя ракетаносцы з 16 ракетамі тыпу «Калібр» напагатове.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра некалькі выбухаў ва ўкраінскай сталіцы.

Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя паведаміла, што абломкі збітай ракеты пашкодзілі прыватны дом у Дарніцкім раёне і прыпаркаваны побач аўтамабіль.

Віталь Клічко заклікаў кіеўцаў зарадзіць тэлефоны і іншыя прылады, а таксама зрабіць запас вады.

Серыя выбухаў у Адэсе, пасля якіх узняўся густы слуп дыму.

Мясцовыя СМІ інфармуюць аб адсутнасці святла і вады ў горадзе.

Таксама выбухі ў Львове. «Заставайцеся ў сховішчах», — заклікаў мэр горада Андрэй Садовы.

Горад застаўся без святла, грамадскі транспарт не працуе. 

Мэр Харкава таксама паведаміў пра ракетную атаку на горад.

«У горадзе серыя выбухаў. Папярэдне прылёт у Слабадскі раён. Па якіх аб'ектах білі і ці ёсць пацярпелыя — інфармацыя пакуль удакладняецца», — піша Ігар Церахаў.

«Над Чорным морам збілі пяць расійскіх ракет», — расказаў старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк спачатку напісаў, што Расія выпусціла па Украіне 120 ракет.

«Чакаем чарговых прапаноў ад «міратворцаў» пра «мірнае ўрэгуляванне», «гарантыі бяспекі для Расіі і непажаданасць правакацый», — напісаў ён у твітары.

Але пазней галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны ўдакладніў, што па Украіне былі выпушчаны 69 крылатых ракет. Сілы абароны збілі 54 з іх.

Іншы дарадца Аляксей Арастовіч напісаў, што яшчэ чакаюцца 2—3 хвалі запускаў ракет.

Ракета прыляцела ў жылы дом у Івана-Франкоўскай вобласці, але не выбухнула. Фота апублікаваў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка

Ракета прыляцела ў жылы дом у Івана-Франкоўскай вобласці, але не выбухнула. Фота апублікаваў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?