Ілья Панамароў

Ілья Панамароў

Раніцай 29 снежня «ОВД-Інфо» паведаміла пра ператрусы ў маскоўскіх муніцыпальных дэпутатаў Сяргея Цукасава, Уладзіміра Залішчака і Міхаіла Лабанава.

Таксама пра ператрус у сябе дома распавёў журналіст выдання 72.ru Артур Галіеў. «У мяне прайшоў ператрус па справе Панамарова. Без паняцця, якім бокам я з ім звязаны. І паняцця не маю, чым ён займаецца. Канфіскавалі тэлефон і мой стары ноўт», — напісаў ён у тэлеграме.

У Цюмені затрымалі шэф-рэдактара сайта 86.ru Мікіту Кіфарука, у яго забралі ўсю тэхніку.

Ілью Панамарова завочна арыштавалі паводле справы аб «фэйках» пра войска 30 жніўня. У пачатку верасня па гэтай справе прайшлі ператрусы ў некалькіх журналістаў, адміністратараў тэлеграм— і ютуб-каналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6