Суд Бярозаўскага раёна

Суд Бярозаўскага раёна

Справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.

Рамана Коржыка затрымалі 28 верасня 2022 года на трое сутак, затым ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання, Коржык з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў тэлеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых — радавыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзялення АМАПа, намеснік начальніка АУС.

Усе яны выставілі патрабаванні аб спагнанні ў іх карысць грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і матэрыяльныя прэтэнзіі.

Суд пастанавіў прызначыць Раману Коржыку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год, а таксама спагнаць з яго 6 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпелым — па тысячы рублёў кожнаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1