Фота: geely.by

Фота: geely.by

Пад капотам у Geely Emgrand New бензінавы рухавік аб'ёмам 1,5 літра магутнасцю 114 конскіх сіл. На бягучы момант аўтамабіль дасяжны ў двух варыянтах камплектацыі: Standart і Flagship.

Седан у стандартнай камплектацыі з механічнай каробкай перадач каштуе 45 200 рублёў, што складае каля 16 700 даляраў. 

Аўтамабіль у камплектацыі Flagship мае аўтаматычную каробку перадач і багацейшае аздабленне. Яго цана 54 200 рублёў (каля 20 000$).

Інтэр'ер Geely Emgrand New у камплектацыі Flagship. Фота: geely.by

Інтэр'ер Geely Emgrand New у камплектацыі Flagship. Фота: geely.by

Да з'яўлення Emgrand New самым танным аўтамабілем маркі, дасяжным на беларускім рынку, заставаўся паркетнік Сoolray, яго можна набыць па цэнах ад 62 815 рублёў (каля 23 200$).

Новы седан ад «БелДжы» стане адным з самых даступных аўто ў сваім класе. Магчыма, што, дзякуючы выхаду на рынак бюджэтнай мадэлі, аўтамабілі беларуска-кітайскай вытворчасці стануць самымі прадаванымі сярод новых аўтамабіляў у краіне, бо выпуск заходніх аўтамабіляў расійскай зборкі ўпаў у выніку санкцый. 

Фота: geely.by

Фота: geely.by

Па выніках 11 месяцаў 2022 года лідарам на рынку застаецца марка LADA — з вынікам 3 698 аўтамабіляў. Geely займае другую пазіцыю з 3 197 прададзенымі машынамі. Цікава, што 81% усяго аўтамабільнага рынку легкавых аўтамабіляў Беларусі ў лістападзе 2022 года склаў брэнд Geely.

На куплю новых Emgrand New будуць дзейнічаць ільготныя фінансавыя праграмы — крэдыт і лізінг ад 5% да 10 гадоў у беларускіх рублях. Першапачатковы ўнёсак — ад 25% ад кошту аўтамабіля.

Чытайце таксама:

Якія машыны сталі самымі прадаванымі ў Беларусі і што яшчэ змянілася на аўтарынку за год 

Клас
11
Панылы сорам
15
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3