Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Абавязковая сертыфікацыя на гэтыя тавары дзейнічала звыш 4 гадоў, з 2018 года. Яна азначала, што гэтая тэхніка павінна адпавядаць патрабаванням энергаэфектыўнасці, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕАЭС.

Пералік бытавой тэхнікі, для якой сертыфікацыя адменена, вялікі:

  • кухонныя прыборы (халадзільнікі, маразільнікі, электрадухоўкі і электрычныя канфорачныя і варачныя панэлі, пасудамыйныя машыны, фрыцюрніцы, кававаркі, мікрахвалёўкі);

  • электроніка і офісная тэхніка (тэлевізары і маніторы, хатнія кінатэатры, прынтары, сканеры, акустычныя сістэмы і ўзмацняльнікі гуку, мультымедыйныя праектары);

  • пральныя машыны, некаторыя кандыцыянеры і знешнія крыніцы сілкавання, лямпы напальвання, электрычныя музычныя інструменты.

У пастанове паведамляецца, што адмена сертыфікацыі будзе падоўжаная «да асобага рашэння» Савета Міністраў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1