«Меркаванне такое ёсць, і, можа быць, нам трэба будзе выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб недапушчальнасці распаўсюджвання ЛГБТ. Калі я была з афіцыйным візітам у Маскве, якраз у той дзень у Дзяржаўнай Думе прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ. Напэўна, прыйдзецца прымаць і нам.
І гэта будзе правільна. Нельга гэта прапагандаваць. У нас ёсць сямейныя каштоўнасці, традыцыі, якія мы перадаём з пакалення ў пакаленне: традыцыі сям'і, праваслаўя», — згенеравала Качанава чарговую мудрасць.
Чытайце таксама:
Качанава згенеравала новую мудрасць
Пасля разносу Лукашэнкі матацыкл «Мінск» удалося лакалізаваць на чвэрць. Качанава для гэтага збірае нарады





