Новымі законамі Пуцін:
- увёў 5-гадовыя турэмныя тэрміны і штрафы 5 млн рублёў за апаганьванне георгіеўскіх стужак;
- увёў пакаранне аж да пажыццёвага зняволення за арганізацыю дыверсій, іх фінансаванне і прапаганду;
- абавязаў сэрвісы таксі перадаваць ФСБ звесткі пра паездкі;
- увёў 2-гадовы турэмны тэрмін за двухразовае парушэнне законаў аб замежных агентах;
- дазволіў пазаведамаснай ахове збіваць беспілотнікі;
- дазволіў не дэклараваць даходы сілавікам, якія ўдзельнічаюць у вайне, і чыноўнікам з акупаваных рэгіёнаў Украіны;
- увёў квоту ў 10% у ВНУ для дзяцей вайскоўцаў і «герояў спецаперацыі».





