Фота ілюстрацыйнае
Разгляд справы пачаўся 20 снежня.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021-га па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.
«…З дапамогаю аэразольных балончыкаў з фарбавальнымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака «Пачатак населенага пункта» выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос», — гаварылася ў абвінавачванні.
Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП «Мінскэнерга», РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр», КУП «Мінскаблдарбуд» на агульную суму болей за 700 рублёў.
Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.





