Адпаведны ўказ аб тарыфах на ЖКП для насельніцтва № 461 падпісаў 30 снежня Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з дакументам, у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг тарыфы павысяцца ў межах 5 даляраў.

Павышэнне тарыфаў на камуналку пройдзе ў два этапы: з 1 студзеня — на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення, у памеры 9,53 рубля (3,42 даляра); з 1 чэрвеня — на цеплавую і электрычную энергію, прыродны і звадкаваны газ для ацяплення на 4,39 рубля (1,58 даляра).

Частка людзей атрымае субсідыі. Перадусім гэта грамадзяне і сем'і, чыя штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8