Фота: «Мінская праўда»
Самыя танныя мандарыны — паходжанне пазначанае як Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, але хто ведае — прадаюцца ў «Еўраопце» за 4,73 рубля за кілаграм.
Бананы ў «Еўраопце» каштуюць 4,58 рубля за кілаграм.
У «Грыне» самыя танныя апельсіны па «добрай цане» прадаюцца за 4,92 рубля за кілаграм, бананы — па 5,49 рубля, мандарыны на зніжцы — за 5,49.
Больш якасныя мандарыны і апельсіны каштуюць яшчэ даражэй. На рынках мандарыны каштуюць ад 9 да 15 рублёў.
Цана за яблыкі, якія прэзентуюцца як беларускія, вагаецца ад 2,5 да 4 рублёў.
Для параўнання: год таму, да нападу на Украіну, мандарыны каштавалі 3,59 рубля за кілаграм, бананы — 3,19.
Пра абмежаванні на рост цэн, гучна абвешчаныя Аляксандрам Лукашэнкам, здаецца, ужо забылі.
Як адрозніць салодкія мандарыны ад кіслых?





