Цяпло ад дата-цэнтра Apple будзе выкарыстоўвацца для ацяплення дацкага горада Вібарга
Кампанія Apple вярнулася да ідэі пяцігадовай даўніны пра выкарыстанне цяпла, што выпрацоўваецца цэнтрам для апрацоўкі даных (дата-цэнтрам), для абагрэву.
Гаворка пра выкарыстанне цяпла аднаго з цэнтраў апрацоўкі даных у Даніі для ацяплення суседняга горада Вібарг.
Вада з тэмпературай каля 30°C будзе дадаткова награвацца на электрастанцыі да 50°C і трапляць у гарадскую сістэму, дзе яе тэмпературу будуць павышаць ужо да 60°C.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ