Сабака выбег на трасу і перапыніў спаборніцтвы ў супергіганце на этапе Кубка свету па гарналыжным спорце ў італьянскім Борміа. 

Адзначаецца, што сабака ўцёк ад свайго гаспадара і трапіў на трасу, дзе зладзіў уласны хуткасны спуск. Пад смех удзельнікаў спаборніцтваў і гледачоў жывёла пабегла ўніз па трасе. Заезды на Кубку свету былі перапыненыя больш чым на пяць хвілін, пакуль сцюарды спрабавалі злавіць сабаку, а ён у некаторых момантах камічна слізгаў па лёдзе.

У выніку злавіць яго так і не ўдалося, ён знайшоў пралом у плоце і знік з трасы.

Пераможцам этапу стаў швейцарац Марка Одэрмат. Гэта была яго 16-я перамога на Кубку свету і 6-я — у супергіганце.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
2