«Нам дакладна ўжо ніколі не будзе страшна. І ніколі не будзе сорамна», — сказаў прэзідэнт Зяленскі.

«Гэта быў наш год. 24 лютага мы абудзіліся. Іншыя. Іншы народ. Іншыя ўкраінцы. Першыя ракеты канчаткова разбурылі лабірынт ілюзій. Мы пабачылі, хто ёсць кім. На што здольныя сябры, ворагі, а галоўнае — на што здольныя мы самі. 24 лютага мільёны з нас зрабілі выбар. Не белы сцяг, а жоўта-сіні сцяг. Не ўцёкі, а сустрэча. Сустрэча ворага. Супраціў і барацьба. Мы не ведаем, што прынясе нам новы, 2023-і год. Але гатовыя да ўсяго. Новыя здабыткі? Мы будзем шчаслівыя. Новыя ўдары? Мы будзем непахісныя. Працяг барацьбы? Будзем біцца. А калі пераможам — будзем абдымацца. Хай усё гэта прынясе новы год. Мы гатовыя за гэта змагацца. Вось чаму кожны з нас тут. Я тут. Мы тут. Вы тут. Усе тут. Мы ўсе — гэта Украіна.

Слава Украіне!»

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1