Барыс Філатаў напісаў іранічны допіс пра Новы год, які прысвяціў традыцыйным стравам.

«Адкрыта скажу, што я ўжо не магу жраць тыя аліўе і «шубу». Бо трэці дзень пайшоў.

Таму ёсць прапанова. Давайце будзем паступова адмаўляцца ад гэтых савецкіх звычак.

Гэта калі сумленна і па-сапраўднаму «гэць ад Масквы».

Але. За халадзец аддам душу. Асабліва з гарчыцай. Яго магу жраць тыдзень», — напісаў Філатаў.

Што рабіць, калі вы на святы пераелі, перапілі ці недаспалі? Тры простыя парады ад медыка

Расійская прапаганда ўсур'ёз успрыняла словы ўкраінскага чыноўніка. Шматлікія медыя напісалі, што ва Украіне сапраўды збіраюцца забараняць салаты.

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1