Консульскі збор за заяву аб выхадзе з грамадзянства Беларусі з 1 студзеня 2023 года складае 400 еўра замест ранейшых 250. Павышэнне кошту працэдуры прапісана ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, прынятай Законам аб змяненні нарматыўных актаў па пытаннях падаткаабкладання.

Павысілі і іншыя консульскія зборы.

Так, за абмен або выдачу пашпарта асобе, якая пастаянна жыве за мяжой, прыйдзецца заплаціць 50 еўра замест ранейшых 40, рэгістрацыя заключэння шлюбу подаражала да 100 еўра, скасавання — да 200, а раней гэта было па 50 еўра.

Змена прозвішча, імя і імя па бацьку абыдзецца з гэтага часу ў 200 еўра замест 70 ранейшых. Апастыль у дыппрадстаўніцтвах падаражэў з 35 да 50 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14