Мужчыну затрымалі ў сакавіку і ўтрымлівалі на «сутках» у ЦІП Акрэсціна амаль тры месяцы без зменнага адзення і сродкаў гігіены. Яго былыя сукамернікі распавялі, што летам на Акрэсціна ён усё яшчэ быў у зімовай вопратцы. Важна адзначыць, што час, праведзены на Акрэсціна, не будзе залічаны ў тэрмін па крымінальнай справе.

Напрыканцы чэрвеня Енаровіча перавялі ў СІЗА-1. Былы сукамернік Віталя з «Валадаркі» распавёў, што адразу яму ставіўся ў віну ўдзел у адным з маршаў. Але перад закрыццём справы яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК — у інтэрнэце знайшлі яго каментары за жнівень 2020-га. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12