Фота: media-polesye.by

Фота: media-polesye.by

Алесь Аўсеенка быў адным з заснавальнікаў і шматгадовым сябрам руху «За Свабоду», вядомым пінскім актывістам. А пачаў удзельнічаць у незалежніцкім і апазіцыйным руху задоўга да таго.

З 1990 па 1999 гады ён быў дэпутатам Пінскага гарадскога савета.

Аўсеенка быў пастаянным удзельнікам апазіцыйных рэжыму Лукашэнкі мерапрыемстваў у Пінску, яго неаднаразова за гэта судзілі. У 2017 годзе, падчас суда за ўдзел у «недармаедскіх» акцыях, ён дамогся, каб працэс вёўся па-беларуску. 

Развітанне з Алесем Аўсеенкам адбудзецца 6 студзеня, у пятніцу, у 12:20—12:30 на Пасяніцкіх могілках.

Чытайце таксама:

Пінскі актывіст дамогся, каб за акцыю недармаедаў яго судзілі па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
37
Абуральна
0