Акцёра Андрэя Трызубава арыштавалі на 10 сутак
52-гадовага акцёра тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску.
Праваабаронцам стала вядома, што мужчыну арыштавалі на 10 сутак і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна.
Артыкул КаАП, па якім яго асудзілі, невядомы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ