Фота: БелТА

Фота: БелТА

Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК). Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. 

Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль.

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставяцца ў віну.

5 студзеня дапыталі заснавальніка і галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча і зачыталі паказанні праваабаронцы Алены Лапцёнак. Астатнія сведкі на суд не з'явіліся. Вядома, што была заяўлена таксама галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб.

6 студзеня на судзе працягваецца допыт сведак. Сёння дапыталі галоўнага рэдактара выдання «Свабодныя навіны плюс» Васіля Зданюка. Ён на судзе паведаміў суду, што атрымліваў грошы ад Алены Лапцёнак за публікацыю артыкулаў, аўтарства супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра.

Сведку прад'явілі распіскі, згодна з якімі яму перадаваліся сумы больш за дзве тысячы еўра, але ён толькі здзівіўся ім і абурыўся, бо такія сумы ён не атрымліваў ніколі.

Праз тое, што галоўную рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб не змаглі дапытаць на судзе асабіста, бо яна была вымушана пакінуць Беларусь праз пераслед, зачыталі яе паказанні, дадзеныя падчас следства. У матэрыялых справы таксама называюцца выданні «Народная воля», «Брэсцкая газета», «6ТВбай».

***

Па справе ўсяго 283 тамы матэрыялаў па 300 старонак — гэта рэкорд па палітычнай справе, па якой праходзіць каля 100 сведак, было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

60-гадовы Алесь Бяляцкі не першы раз за кратамі. Улады ўжо арыштоўвалі яго на пачатку 2010-х. Праваабарончы цэнтр «Вясна» Бяляцкі стварыў у 1996-м і дагэтуль застаецца яго кіраўніком. 

Летась праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый «Мемарыял» з Расіі і «Цэнтр грамадзянскіх свабод» з Украіны. Ён не змог трапіць на цырымонію — прамову Бяляцкага на ўручэнні «Нобеля» зачытала ягоная жонка.

Адрас для лістоў салідарнасці:

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч.

Пачаўся суд над «Вясной»: першыя за паўтара года ФОТА і ВІДЭА Бяляцкага і калег. Яны патрабуюць, каб суд ішоў па-беларуску

«Дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе». Нобелеўская прамова Алеся Бяляцкага ПОЎНЫ ТЭКСТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15