Новы дакумент прадугледжвае два напрамкі: рэканструкцыю помнікаў архітэктуры і аднаўленне страчанай забудовы. У якасці станоўчага прыкладу прыводзіцца нядаўняе аднаўленне страчанага комплексу будынкаў так званага Дома рыбака.

Паводле такога ж прынцыпу будуць дзейнічаць і з «яўрэйскім кварталам». Першы крок у гэтым кірунку зроблены — з аўкцыёна рэалізаваныя два зямельныя ўчасткі. На месцы будучага будаўніцтва цяпер вядуцца навукова-даследчыя і праектныя работы.

Чакаюць рэканструкцыі таксама такія помнікі архітэктуры, як комплекс былога піўзавода па вуліцы Заводскай, 2 і будынак палаца Чацвярцінскіх (былая камендатура па вуліцы Ажэшка, 20). Ужо, як сцвярджаецца, ідуць рамонтна-аднаўленчыя і будаўніча-мантажныя работы.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0