У тэлеграм-канале Брэсцкага аблвыканкама пазначана, што ледзяное мястэчка разгорнуць на пляцоўцы ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», канкрэтнае месца не называецца.

Такое мястэчка рабілася на абласным фестывалі-кірмашы «Берасцейскія сані» і летась, але гэтым разам абяцаюць куды большы маштаб. Так, для ледзянога гарадка ў Баранавічах будзе выкарыстана ў два разы больш лёду (дзве фуры), а над экспазіцыяй працуе ў два разы больш людзей, чым у мінулым годзе.

Адзначаецца таксама, што ў Баранавічах гараджан і гасцей чакае «больш экспанатаў і больш сюрпрызаў».

А вось пінскія ўмельцы ўжо свой «сюрпрыз» зрабілі, пасадзіўшы ў «Берасцейскія сані» самога Лукашэнку. У абласнога начальства ў канцы лістапада ўзнікла ідэя, як можна залагодзіць свайго мінскага патрона, і таму замовілі прадпрыемству «Стэнлес» з Пінска вырабіць для яго сані. Тыя з замовай справіліся, але паколькі снег растаў, то самі нават не паспелі свой твор абкатаць.

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3