Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

Гэта самы сучасны ў Расіі звышгукавы баявы рэактыўны самалёт пятага пакалення, які выкарыстоўвае тэхналогіі малапрыкметнасці і перадавую авіёніку, адзначаюць аўтары справаздачы.

Аперацыі з Су-57, верагодна, абмяжоўваліся пралётам над тэрыторыяй Расіі і запускам ракет вялікай далёкасці класа «паветра-зямля» або «паветра-паветра» па тэрыторыі Украіны, лічаць у брытанскай разведцы.

На апошніх наяўных у адкрытым доступе малюнках відаць, як пяць Су-57 стаяць на авіябазе Ахтубінск — гэтыя самалёты, хутчэй за ўсё, удзельнічалі ў аперацыях супраць Украіны.

Расія клапоціцца пра тое, каб пазбегнуць нанясення шкоды рэпутацыі Су-57 і пагаршэння яго экспартных перспектыў, якія могуць паўстаць у выпадку страты найноўшага самалёта над Украінай, адзначаюць аўтары зводкі. Яны лічаць, што Расія па-ранейшаму не схільная рызыкаваць, ужываючы свае ВПС над украінскай тэрыторыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
12