У артыкуле пазначана, што «агульная колькасць супрацоўнікаў КДБ Рэспублікі Беларусь не перавышае 10 000 чалавек». У матэрыяле згадваецца, што на пачатак 2022 года камітэт падтрымліваў кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі.

Прыводзіцца і структура КДБ. Пералічаны асноўныя структурныя падраздзяленні:

Галоўнае ўпраўленне контрразведкі;

Галоўнае ўпраўленне знешняй разведкі;

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і аргзлачыннасцю;

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам;

Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;

тэрытарыяльныя падраздзяленні (шэсць упраўленняў па абласцях).

«У прафесійным асяроддзі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь мае рэпутацыю эфектыўнага ведамства, супрацоўнікі якога паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і дамагаюцца высокіх вынікаў у процідзеянні дэструктыўным памкненням заходніх дзяржаў. У рамках міжнароднага супрацоўніцтва беларускія чэкісты вядуць абмен інфармацыяй па праблематыцы міжнароднага тэрарызму і арганізаванай злачыннасці з шырокім колам партнёраў — ад суседзяў па СНД да ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Прычым замежныя сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь пастаянна пашыраюцца: на пачатак 2022 года падтрымліваўся кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі», — гаворыцца ў артыкуле.

У артыкуле таксама паведамляецца, што СЗР РФ і КДБ наладзілі «цесную каардынацыю» па такіх напрамках, як «выяўленне і спыненне падрыўной дзейнасці Захаду, бяспека ў інфармацыйнай сферы і барацьба з гібрыднымі пагрозамі». Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва — падрыхтоўка кадраў для беларускіх спецслужбаў у Акадэміі знешняй разведкі СЗР.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
46