Аб гэтым «Флагштоку» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Затрыманне адбылося напрыканцы мінулага года. Прыкладна тады ж была закрытая яго старонка ў інстаграме.
Меркавалася, што ўсё абыдзецца суткамі. Але сёння стала вядома, што на Патупчыка заведзеная крымінальная справа.
Афіцыйных заяў аб затрыманні намесніка гендырэктара «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка пакуль няма, у чым яго абвінавачваюць, невядома.