Іван Марозаў. Фота: сацсеткі

Іван Марозаў. Фота: сацсеткі

Івану 39 гадоў, раней ён вёў блог у Livejournal пад мянушкай hondurazian. Мужчына скончыў юрфак БДУ, а пасля паехаў вучыцца на сацыёлага ў Маскву — але не скончыў. Пасля працаваў распрацоўшчыкам сайтаў, менеджарам у ІТ, таксама некалі быў прадпрымальнікам.

Таксама Іван быў актывістам розных ініцыятыў — да прыкладу, Задзіночання беларускіх студэнтаў і КХП-БНФ. У 2006 годзе яго затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях і прысудзілі 5 сутак арышту, у 2011-м за «маўклівыя» акцыі ён атрымаў яшчэ 10 сутак, а ў 2020 годзе адбываў арышт у Магілёве.

Пра Івана распавёў ягоны сябра:

«Янка калісьці быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ у сярэдзіне 2000-х. Вельмі вядомы быў там персанаж.

У той час вакол ЖЖ утварылася вельмі моцнае ядро, многія людзі працягваюць камунікаваць па сёння. Янка на той момант быў заўзятым пазнякоўцам. Нейкі непрацяглы час узначальваў моладзевую фракцыю КХП-БНФ. Але потым перайшоў да больш цэнтрысцкіх пазіцый.

Янка захапляўся афлайн-квэстамі. Тады была страшна папулярная ў Мінску «Схватка», і ён пастаянны ўдзельнік быў.

Прынцыпова беларускамоўны заўсёды, але на відэа ГУБАЗіКа ён размаўляе чамусьці па-руску — ці праз ціск сілавікоў, ці каб захаваць сябе. Мы шмат з кім з агульных знаёмых перапісваліся, але ніхто не ведае пакуль, калі затрымлівалі».

Мяркуючы па відэа сілавікоў, мужчыне закідаюць удзел у пратэстах у 2020 годзе. А таксама відавочна жартаўлівы каментар пра тое, што ён атакаваў бы хаймарсамі спецназ, каб яны стаялі ў яго гаражы.

Жартаўлівы каментар Івана. Фота: відэа сілавікоў

Жартаўлівы каментар Івана. Фота: відэа сілавікоў

Ці заведзеная супраць мужчыны крымінальная справа — невядома.

Чытайце таксама:

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
43