Скончыў кар'еру Гарэт Бэйл
Капітан зборнай Уэльса і пяціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў у складзе мадрыдскага «Рэала» Гарэт Бэйл завяршыў кар'еру ў 33 гады. Пра гэта футбаліст напісаў у інстаграме.
Бэйл правёў 111 матчаў за нацыянальную каманду Уэльса, у якіх забіў 40 мячоў. На працягу кар'еры Бэйл гуляў за англійскія «Саўтгемптан» і «Тотэнхэм», мадрыдскі «Рэал» і «Лос-Анджэлес».
«Мне неверагодна пашанцавала, што я ажыццявіў сваю мару і займаўся любімым відам спорту», — адзначыў Бэйл.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ