Алег Латышонак — другі злева
Медаль «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці» Анджэй Дуда ўручыў удзельніку змагання з камуністычным рэжымам у часы «Салідарнасці», вядомаму гісторыку Алегу Латышонку.
Прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак, які ў 1980-я гады некаторы час быў у камуністычнай ПНР палітвязнем, шмат гадоў з'яўляецца адным з матораў беларускага жыцця ў Польшчы. Ён узначальвае Беларускае гістарычнае таварыства, з'яўляецца сябрам іншых беларускіх арганізацый, аўтар шматлікіх даследаванняў на беларускую тэматыку, якія неаднаразова выдаваліся і ў Беларусі.





