Пачалося з таго, што мужчына нядаўна, у верасні, набыў дом на вёсцы. Цяпер ён вырашыў навесці на сваім участку парадак. Падчас прыбірання ён заўважыў падазроныя прадметы і звярнуўся ў міліцыю.

Калі на месца прыбылі мясцовыя міліцыянты, то ў адной з гаспадарчых пабудоў яны знайшлі розныя прадметы, якія адправіліся на балістычную экспертызу.

Па выніках даследаванняў судовыя эксперты абласнога ўпраўлення вызначылі, што дасланыя на экспертызу прадметы вырабленыя заводскім спосабам і з'яўляюцца патроннай стужкай 7,62-мм кулямёта Калашнікава і магазінамі да аўтамата АК-74 калібру 5,45-мм.

Акрамя таго, выяўлена, што яшчэ адзін пададзены на экспертызу прадмет — гэта пераробленая самаробным спосабам 7,62-мм самазарадная вінтоўка сістэмы Токарава ўзору 1940 года. Эксперты выявілі, што яна прыдатная для стральбы.

Па гэтым факце Свіслацкім РАУСам праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны з'яўлення гэтых прадметаў у вясковым хляве.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0